Адкрыццё першых класаў з беларускай мовай навучання

Упраўленне адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама зацікаўленых, што ў 2017/2018 навучальным годзе (пры наяўнасці заяў законных прадстаўнікоў дзяцей) плануецца адкрыццё першых класаў з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўных устаноў адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва» (вул. Першамайская, 24), «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва» (вул. Габраўская, 16).
Акрамя таго, у наступным навучальным годзе працягне працаваць другі клас з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва» (вул. Габраўская, 16), 8 клас з беларускай мовай навучання – на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва» (вул. Першамайская, 24).
Па пытаннях навучання дзяцей у гэтых класах трэба звяртацца па тэлефонах
22-12-64, 31-07-85 («Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва»);
24-52-29,24-50-15, 24-52-61 («Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва»).