Адзiны дзень беларускага маўлення 02.11.2017

Напярэдадні 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа, сапраўднае імя якога Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч, сённяшні чацвер меў назву “Волаты слова народнага”.

Выхаванцы першага атрада прышкольнага аздараўленчага лагера “Вясёлка” прагледзелі прэзентацыю, прысвечаную Якубу Коласу. Увазе дзяцей былі прапанаваны цікавыя факты пра пісьменніка. Маленькія гледачы даведаліся аб тым, што Якуб Колас аднойчы пасадзіў чатыры дубы, у гонар сваіх трох сыноў і сябе самога: Даніла, Міхась, Юрка і Якуб. Гэтыя дрэвы дагэтуль растуць на двары пісьменніка (цяпер гэта музей). Яшчэ выхаванцы даведаліся аб тым, што Якуб Колас частаваў дзяцей цукеркамі за дэкламацыю яго вершаў.