Адзiны дзень беларускага маўлення 05.10.2017

Кожны дзень павінен пачынацца з усмешкі. Менавiта таму сённяшнi дзень у школе прайшоў пад назвай "Усмешка творыць цуды!". Усмешка нічога не каштуе, але робіць шмат. Ніхто не багаты настолькі, каб абысціся без усмешкі, і няма беднага, які б не стаў ад усмешкі багацей.

Дзецi з задавальненнем чыталi смяшынкi i адорвалi адзiн аднаго прыемнымi ўсмешкамi. Вучнi даведалiся аб тым, што 12 сакавіка адзначаецца Дзень забароны суму, а 8 кастрычніка — Дзень сонечных усмешак.