Адзiны дзень беларускага маўлення 14.09.2017

Выхаванне дзяцей павiнна грунтавацца на роднай мове, на родным фальклоры i лiтаратуры, таму Дзень роднай мовы 14 верасня быў прысвечаны фальклорным творам. Асаблiвая ўвага надавалася казцы.

Вучанiца 10 "А" класа Качурка Анастасiя чытала народныя казкi вучням 6 "А" класа. Дзецi з замiлаваннем слухалi старшакласнiцу.

Iлюстравалi казку "Зайкава хатка" вучнi 5 "А" класа.

Выстаўку кнiг "За казкай казка" наведалi вучнi 6-8 класаў.

Вучнi 9 "А" класа наведалi "Магiлёўскую абласную бiблiятэку iмя У.I.Ленiна", дзе былi арганiзаваны выставы i адкрытыя прагляды, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнiгадрукавання, 135-годдзю класiкаў беларускай лiтаратуры Я.Купалы i Я.Коласа, 750-годдзю г. Магiлёва.