Адзiны дзень беларускага маўлення 14.12.2017

Сёння ў кабінеце беларускай мовы і літаратуры школы сабраліся вучні 6 “А” і 8 “А” класаў, каб адправіцца ў “Падарожжа па неабсяжнай краіне Мовазнавіі”.
Каманды-ўдзельніцы наведалі пяць станцый, на якіх іх чакалі заданні.
На станцыі “Лінгвістычная” трэба было суаднесці лінгвістычныя паняцці з іх значэннямі.
А вось на станцыі “Правільная” дзеці выпраўлялі памылкі.
На станцыі ж “Цікавая” каманды адказвалі на пытанні на кемлівасць.
Станцыя “Рэбусная” прымусіла ўдзельнікаў падарожжа задумацца.
На станцыі “Іншамоўная” дзеці ўзгадалі беларускія адпаведнікі да запазычаных слоў.
Самымі эрудыраванымі сярод каманд 8 “А”класа аказалася каманда “Сняжынкі” і сярод каманд 6 “А”класа аказалася каманда з такой жа назвай.
Для ўсіх дзяцей падарожжа было цікавым і пазнавальным.