Адзiны дзень беларускага маўлення 21.09.2017

21 верасня 2017 года ў школе прайшоў шэраг мерапрыемстваў пад агульнай назвай "Увосень i верабей багаты".

Вучнi пачатковых класаў чыталi вершы, спявалi пра восень, адгадвалi загадкi пра садавiну i агароднiну, а таксама пазнавалi iх па смаку. Увесь дзень працавала творчая майстэрня спадарынi Восенi. Дзецi рабiлi аплiкацыi, стваралi прыказкi пра восень, вадзiлi карагоды.