Адзiны дзень беларускага маўлення 26.10.2017

26 кастрычніка ў мэтах папулярызацыі беларускай мовы была праведзена пазнавальная гульня «Восеньскія святы». Вучнi адгадвалі загадкі на восеньскую тэматыку, глядзелі відэафільм аб Пакроўскім кірмашы. Дзецi чыталі вершы пра восень на беларускай мове. Навучэнцы пачатковых класаў прынеслі вырабы з прыродных матэрыялаў, абарона якіх таксама гучала на роднай нам мове. Мерапрыемства пакінула толькі станоўчыя ўражанні ва ўсіх яго ўдзельнікаў.