Адзiны дзень беларускага маўлення 28.09.2017

Па традыцыі, кожны чацвер, у нашай школе працягваецца работа па папулярызацыі роднай мовы. Сёння прайшло цікавае і займальнае мерапрыемства - літаратурны ланцужок “Беларуская казка – розуму падказка”. Яно прайшло пад дэвізам: «Казка-у жыцці падказка!». Першае звяно ланцужка называлася “Вусная народная творчасць”, другое - “Казкі беларускіх аўтараў”, трэцяе - “Народныя гульні” і чацвёртае - "Народныя казкі”. Вучні вызначалі жанры фальклорных твораў, гулялі ў народную гульню “Музыка”, успаміналі віды народных казак, глядзелі прэзентацыю “Свет беларускай кнігі” і мультфільм “Піліпка”. Вучні паказалі свае веды ў народнай творчасці, стараліся ў сваім маўленні выкарыстоўваць толькі беларускія словы. Яны адкрылі для сябе цікавы свет народнай спадчыны. Дзеці з ахвотай і з задавальненнем удзельнічалі ў мерапрыемстве.