Прагляд мюзікла-вандроўкі “Сем таямніц Беларусі”

1 лістапада вучні 8-9 класаў нашай установы адукацыі з прыемнымі ўражаннямі ад убачанага на сцэне Палаца культуры вобласці, дзе быў наладжаны прагляд мюзікла-вандроўкі “Сем таямніц Беларусі”, вярталіся дадому.
У гэтым гісторыка-мастацкім праекце , блізкім па стылістыцы да сучасных шоу-праграм, нароўні з вялікай увагай да факту гісторыі адмысловае месца адведзена асаблівым, знакавым культурным з’явам і мастацкім сімвалам Беларусі. Прычым, менавіта праз творчы пачатак: музычнае, пластычнае і вакальнае асэнсаванне самых агульных і сталых паняццяў і з’яў.
Ніякая эвалюцыя немагчыма без здабыткаў культуры. Не можа грамадства квітнець без разумення велічы культуры. Веды пра культуру, пра самабытнасць нацыі, народа назапашваюцца не хутка. На працягу стагоддзяў чалавек адкрывае законы культуры, а з ёй і цуд свайго існавання.
Тое, што мы ўжо ведаем, ёсць нашы веды. Тое, што мы яшчэ не ведаем, з’яўляецца для нас цудам.
Падчас мюзікла-вандроўкі, што была насычана непаўторнымі спецэфектамі, вучні чарговы раз успомнілі знакамітыя імёны Беларусі, узгадалі некаторыя традыцыі і абрады беларускага народа, яго спевы.