Родная беларуская мова

22.02.2018 14:07 Адзiны дзень беларускага маўлення 22.02.2018

Мы, дзеці 21-ага стагоддзя, не павінны забываць пра жахі вайны, пра смерць і пакуты людзей. Помніць пра тых, хто змагаўся з ворагам, ратаваў Радзіму, - гэта значыць змагацца за мір. Бібліятэкар запрасіла вучняў 5-11 класаў на літаратурную гасцёўню “Вялікая Айчынная вайна ў творах беларускіх пісьменнікаў”

15.02.2018 13:56 Адзiны дзень беларускага маўлення 15.02.2018

Цудоўнае i добрае свята адзначалi мы 14 лютага. Вучнi падрыхтавалi падарункi для сваiх сяброў i бацькоў. Не забылiся i пра вiншаванне на роднай мове

08.02.2018 14:19 Адзiны дзень беларускага маўлення 08.02.2018

Вучнi 5-11 класаў сёння наведалi вiдэасалон. Праслухалi мастацкiя творы пiсьменнiкаў-юбiляраў у выкананнi чытальнiкаў, паспрабавалi ўявiць створаную паэтамi карцiну, падзялiлiся сваiмi разважаннямi з настаўнiкамi на ўроках лiтаратуры.

01.02.2018 14:22 Адзiны дзень беларускага маўлення 01.02.2018

Сённяшні дзень у школе быў прысвечаны слоўнікам беларускай мовы і прайшоў пад назвай “Слаўнае багацце мовы”. Менавіта гэтыя слоўнікі дапамагаюць быць больш дасведчанымі ў беларускай мове. Склалі іх даследчыкі, рупліўцы роднага слова – беларускія мовазнаўцы. Пра іх жыццё і дзейнасць у школьнай бібліятэцы можна знайсці матэрыялы

25.01.2018 14:01 Адзiны дзень беларускага маўлення 25.01.2018

З мэтаю папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры было праведзена фальклорнае падарожжа “Беларускі скарб”. Удзельнікі з задавальненнем адправілісь у падарожжа ў краіну Фальклорыю, па дарозе ў якую яны спыняліся на станцыях: “Праказкі і прымаўкі”, “Загадкі”, “Прыкметы”, “Казкі”, дзе іх чакалі цікавыя заданні

18.01.2018 13:45 Адзiны дзень беларускага маўлення 18.01.2018

18 студзен ў нашай школе прайшло мерапрыемства "Моўныя скарбы роднага краю", прысвечанае святу "Калядкi". Дзецi расказвалi вершы, спявалi песнi на роднай мове, вадзiлi карагоды, гулялi ў беларускiя народныя гульнi

11.01.2018 13:35 Адзiны дзень беларускага маўлення 11.01.2018

Зiмовыя святкi пачыналiся пасля поснай куццi (6 студзеня) i завяршалiся на Вадохрышча (19 студзеня). Два калядныя тыднi працягвалiся сапраўдныя тэатралiзаваныя беларускiя народныя карнавалы.

08.01.2018 08:30 Конкурс «Буслік-2018»

Конкурс «Буслік-2018» па беларускай мове і літаратуры для вучняў 3-11 класаў адбудзецца 15 лютага 2018 года. Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 15 студзеня зарэгістравацца ў спісе ўдзельнікаў і ўнесці ўзнос у памеры 2 рублёў 50 капеек

04.01.2018 13:43 Адзiны дзень беларускага маўлення 04.01.2018

Увазе наведвальнікаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №20 г.Магілёва“ сёння быў прапанаваны буклет “Сем дзён у тыдні”. Вучні знаёміліся на месцы са зместам буклета, а настаўнікі бралі з сабою буклет . Кожны знайшоў для сябе новую інфармацыю пра дні тыдня.

Страницы