Родная беларуская мова

07.09.2017 14:00 Адзiны дзень беларускага маўлення 07.09.2017

Да Дня беларускага пісьменства і друку, што адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня, пачынаючы з 1994 года, сёння наведвальнікі школы №20 былі запрошаны на гістарычнае падарожжа "Імя, славутае ў вяках", падчас якога вучні пашырылі веды аб гісторыі святкавання Дня пісьменства

25.05.2017 14:03 Адзiны дзень беларускай мовы 25.05.2017

25 мая ў школе прайшло мерапрыемства, прысвечанае 750-годдзю Магілёва. У фае школы вучням быў прадэманстраваны відэафільм аб гісторыі нашага горада.

25.05.2017 09:28 Вечарына памяці Максіма Багдановіча

Учора, 24 мая, вучнi 9 «А» класа з настаўнiкам беларускай мовы i лiтаратуры наведалi вечарыну памяці Максіма Багдановіча "Апошні санет", што адбылася ў музеi імя П.В. Масленікава. На вечарыне яны пачулi песні на творы Максіма Багдановiча, пабачылi карціны з фондаў Магілёўскага мастацкага музея, прысвечаныя Багдановічу і яшчэ шмат цікавага

18.05.2017 14:15 Адзiны дзень беларускай мовы 18.05.2017

Разам з зялёным кляновым лiсточкам адправiлiся ў падарожжа па роднай краiне вучнi пачатковых класаў. Яны завочна пабывалi ў Нацыянальнай бiблiатэцы, наведалi Мiрскi i Несвiжскi замкi, пабывалi ў Белавежскай пушчы. На кляновых лiсточках дзецi напiсалi: "Яна прыгожая, багатая, светлая, шчодрая!"

11.05.2017 19:29 Адзiны дзень беларускай мовы 11.05.2017

Сёння ў свяце “Падарожжа па Краіне беларусаў” прымалі ўдзел вучні 5-11 класаў. Кожнаму класу было дадзена заданне знайсці звесткі і падрыхтаваць кароткае выступленне пра адзін з гарадоў Беларусі (напрыклад, Гродна, Брэст, Мінск, Віцебск, Полацк, Магілёў, Мінск).

04.05.2017 21:36 Адзiны дзень беларускай мовы 04.05.2017

Праз некалькі дзён мы будзем святкаваць Дзень Перамогі.

27.04.2017 22:16 Адзiны дзень беларускай мовы 27.04.2017

Ад прадзедаў спакон вякоў
Нам засталася спадчына....
Я.Купала

20.04.2017 13:52 Адзiны дзень беларускай мовы 20.04.2017

"Мы беларусы!" - з гонарам гучала з вуснаў маленькiх вучняў. Дзецi з любоўю i павагай гаварылi пра Радзiму, пра тое, якая яна добрая, прыгожая, сонечная, ласкавая. Хлопчыкi i дзяўчынкi ўзгадвалi беларускiя прымаўкi, рабiлi калаж "Я люблю Беларусь".

13.04.2017 19:09 Адзiны дзень беларускай мовы 13.04.2017

Увазе вучняў было сёння прапанавана мерапрыемства “Чароўны квадрат “З любоўю да роднага слова”. На першы погляд, усе ўбачылі звычайны квадрат, але гэта не так.

Страницы