Родная беларуская мова

17.11.2016 13:55 Адзiны дзень беларускай мовы 17.11.2016

У назву сённяшняга дня ўзяты радкі з верша Анатоля Ільіча Вярцінскага, якому заўтра споўніцца 85 гадоў

10.11.2016 14:30 Адзiны дзень беларускай мовы 10.11.2016

10 лiстапада вучнi школы адгадвалi загадкi, бо дзень прайшоў пад назвай "Загадкi з роднай хаткi"

03.11.2016 14:54 Адзiны дзень беларускай мовы 03.11.2016

У школе прайшоў чарговы “чацвер”. Гэты дзень меў назву “У добрую часіну сказаць”. Як кожны раз, была прапанавана тэматычная прэзентацыя, з якой даведаліся пра тое, што, каб належным чынам весці гутарку, трэба перш за ўсё ўмець слухаць

27.10.2016 14:06 Адзiны дзень беларускай мовы 27.10.2016

Сёння ў школе i дзецi, i дарослыя на перапынках глядзелi мультфiльмы на беларускай мове, бо дзень прайшоў пад назвай "Мультфiльмы па-беларуску". Сярод iх убачылi мультфільм "Дзед", створаны па матывах беларускіх народных казак.

20.10.2016 14:20 Адзiны дзень беларускай мовы 20.10.2016

Сёння дзень прайшоў пад назвай “Бульба — другі хлеб беларусаў”. Вучні школы былі запрошаны на конкурс “Музычная бульба” і з задавальненнем удзельнічалі ў ім. Пераможцы маглі выбраць сабе ў якасці ўзнагароды дранік або калдун з мясам

13.10.2016 14:23 Адзiны дзень беларускай мовы 13.10.2016

13 кастрычніка 2016 года ў школе прайшоў адзіны дзень беларускай мовы пад назвай “Сонца табе і кветак, дарагая матуля”. На парозе школы вучанiцы 7 "А" класа нагадвалi аб тым, што заўтра на Беларусi будзе адзначацца Дзень мацi, i вiншавалi з гэтым святам.

06.10.2016 14:02 Адзiны дзень беларускай мовы 06.10.2016

6 кастрычніка 2016 года ў школе прайшоў адзіны дзень беларускай мовы пад назвай “Апранайся па-беларуску”. Наведвальнікі школы мелі магчымасць прагледзець прэзентацыю “Беларускае адзенне: учора і сёння”, прыняць удзел у разгадванні крыжаванкі “Назвы адзення”

29.09.2016 15:15 Адзiны дзень беларускай мовы 29.09.2016

Сёння з самай раніцы ў школе гучала беларуская мова. Адбылася акцыя “Спяваем разам”, прымеркаваная да 85-годдзя з дня нараджэння Ніла Сямёнавіча Гілевіча, у якой прынялі ўдзел вучні розных класаў і настаўнікі. Дзеці з задавальненнем слухалі і спявалі песні на словы народнага паэта.

22.09.2016 14:07 Адзiны дзень беларускай мовы 22.09.2016

Сёння прайшоў конкурс чытальнікаў “ Мой чароўны беларускі край…” сярод вучняў 5-6 класаў. Членамi журы былi вучнi 6 "А" класа. Вучнi з задавальненнем чыталi вершы пра родны край, родную мову, продкаў. Першае месца сярод чытальнiкаў заняла вучанiца 5 "А" класа Зазерская Анастасiя.

16.09.2016 09:59 Адзначаем юбiлеi ў 2016/2017 навучальным годзе

Адзначаем юбiлеi ў 2016/2017 навучальным годзе

Страницы